Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сустаўныя часткі складаных слоў часта злучаюцца паміж сабою галоснымі а—я (пад націскам — о—е), якія называюцца злучальнымі галоснымі.

Ад складаных слоў трэба адрозьніваць словы прыставачныя: па—на—дворак, па—ня—дзелак, за—хад. Гэта словы простыя, а не складаныя.

ЗАДАЧКА10-ая. Выпісаць словы простыя, а потым складаныя.

Вербалоз, курасьлеп, пралеска, мяцеліца, нядзеля, панядзелак, сенажаць, сенакос, паплаўнічы, навасёлкі, трыкутнік, полудзень, панадворак, начлежнік, прайдзісьвет, пятніца, пастушок, летась, відавочна, навочна, самавар, параход, поўнач, паўчварта, сьнеданьне, буралом, беларускі, красавік, пазалетась, сумесны, пачынальнік, вачывідкі, гультайства, абібок, пустацьвет, перасол, стагоднік, семсот, трыста, пятнаццаць, трыццаць, дабрадзей, дабрачыннасьць, ліхадзей, безгалоўе, падыспад, недагляд, неахайнасьць, Наваградак, злыдні, сыровадка, дабранач, дабрыдзень, уладар, закраса, падарожнік, сіваваронка, сырамяць, ліхалецьце, дабрадзейства.