Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часта памяншальныя ўстаўкі прыдаюць слову ласкальнае значэньне (брат—к—а, сястр—ыц—а, лец—ейк—а).

5) устаўкі еньк (аньк) у прыметах азначаюць ласку (дараг—еньк—і, добр—аньк—і), ов, ск — прыналежнасьць (гаспадар—ск—і, дуб—ов—ы, стал—ёв—ы).

6) Устаўкі іст, ат у прыметах азначаюць велічыню, сілу (калас—іст—ы, пляч—ыст—ы, валас—ат—ы, касм—ат—ы, кудл—ат—ы).

7) Устаўкі дзеяслоўныя: ава, у (баран—ава—ць, баран—у—ю; гандл—ява—ць, гандл—ю—ю і т. д.

§23. Прыстаўка. Тая часьць слова, што стаіць перад коранем, называецца прыстаўкай.

Прыстаўкі — гэта прыменьні, што непадзельна зрасьліся з словам: настаўнік, памаленьку, наўцекі, пераставіць, адбіць і т. далей.

Прыстаўкі прыдаюць слову новае значеньне, а часам бяз прыстаўкі слова зусім ня мае значэньня: пераход, падарожны, прывычка, але — ход, дарожны значаць нешта другое, а вычка нічога ня значыць.

Некаторыя словы маюць па дзьве й па тры прыстаўкі: не—да—сол, зь—ня—вер’е, не—да—з—вол.

ЗАДАЧКА 8-ая. Знайсьці корань, прыстаўку, устаўку й канчатак.

Белы, пабяліць, беленькі, белаваты, бяльмо; варэньне, варыць, варыва, прыварак; загар, гарэлка, гарачы, гарачка; пагражаць, пагроза, грозьба; прыліпаць, ляпіць, ліпкі, лепка; рада, парада, зрада, зраднік; сьвет, сьвечка, асьвета, сьвяцільня, сьветач; цягнуць, цяжкі, цяжар, пацягушкі; спачуваньне, паведамленьне, ведамасьць, падарожны, селянін, вага, паважны, даручыць, падручнік, перапалохацца, пярэпалахі, падпасіч, прымаўка, правадыр, размова, сумежны, сусед, настольнік, гаспадар, гаспадыня, Міцкевіч, Мамоніч, крывіч, сьлепата, мельнічыха, сварлівы, сусьветны.