Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
зьз: палозьзе, гразьзю, мазьзю, зазьзяць, зьзянные і інш.
сьс: волас — валосьсе, колас — калосьсе, касьсё і інш…
цьц: сьмецьце, вецьце, жыцьцё, багацьце, куцьця і інш…
дзьдз:судзьдзя, разводзьдзе, бязьлюдзьдзе і інш.
жж: збожжа, раздарожжа, уражжа сіла на грэх спакусіла і інш…
шш: зацішша, у вушшу, з роскашшу і інш…
чч: печ — запечча, лыка — лыччо, сук — суччо, у ваччу, за печчу і інш…

Падвойныя зычныя бываюць толькі паміж галоснымі; перад зычным падваеньня ня бывае: ліст — лісьце, шчасьце, радасьцю, косьцю, хітрасьцю, і т. далей.

Гук р і губныя б, п, в, м, не падвойваюцца. Стаўшы перад ётавымі галоснымі, яны з імі ня зьліваюцца: пер’е, надвор’е, зьнявер’е; дуб’е, баб’ё, бязрыб’е; куп’ё, п’е, п’яўка; сям’я, лам’ё, Хацім’я; здароўе, верхаўё, гадаўё, віць — ye, салавей — салаўі, муравей — мураўі, крыві — кроўю і т. далей.

Апрача таго, падвойныя зычныя знаходзім:
1) у складаных словах: аддаць, ссыпаць, бяззубы, зросься, нёсься, шпак на дубе расьсьпяваўся і т. далей.

2) У прыметах, створаных ад тых іменьнікаў, што маюць аснову на н: сукно — суконны, рамень — раменны, камень — каменны, вайна — ваенны, сон — сонны, восень — асеньні, вясна — вясеньні і т. далей.