Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(.)[1] коска (,), клічнік (!), пытальнік (?), кропка з коскай (;), двукроп’е (:), двукосьсе („“), злучок (-), працяжнік (), дужкі (), шматкроп’е () і іншыя.

Знакі прыпынку паказваюць, дзе ды які трэба зрабіць перапынак (паўзу) пры чытаньні або панізіць ці павысіць голас.

Знакі прыпынку на пісьме тое самае, што ноты пры сьпевах. Калі выразна гаварыць ды слухаць, як зьмяняецца голас (інтонацыя) пры размове, то можна з голасу пазнаць, дзе й які трэба паставіць знак прыпынку. Дзеля гэтага трэба ведаць толькі, якое значэньне мае кожны знак прыпынку. Напрыклад, калі мы спытаем: А хто там ідзе? — то, пэўне-ж, на канцы трэба паставіць пытальнік; а калі скажам: Куды толькі думка тая матку не заносіць?! — то сэнс сказу вымагае паставіць у канцы на пісьме пытальнік з клічнікам; калі мы скажам: Прыгрэе сонца, і сьнег растане, то пасьля слова сонца трэба паставіць коску, бо тут робіцца невялікі перапынак у голасе без паніжэньня голасу; калі сказаць: Глянь — нехта едзе! — то пасьля слова глянь трэба паставіць працяжнік, бо тут голас перапыняецца, каб затрымаць увагу таго, да каго гавораць і т. д.

Але, як паасобныя гукі не заўсёды можна правільна запісаць з голасу, і для іх пісьма ёсьць правілы, так і для пастаноўкі знакаў прыпынку ёсьць правілы, якія дае нам правапіс.

ЗАДАЧКА7-ая. Аб’ясьніць знакі прыпынку, выясьніўшы наўперад, што які знак азначае.

Кожны дзень — няўзгода, кожны крок — прыгода. Падсадзі — сарву я грушку. Вышла матка, плач пачула, бачыць —

  1. У канцы сказу ставіцца пункт, а над літарай ё, напрыклад, — кропкі, над ікропка.