Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4) Тлусты шрыфт: Аа, Бб, Вв, Гг, Дд, Ее, Жж, Зз, Кк і т. д.

§11. Гук і літара. Гук і літару трэба адрозьніваць: гук вымаўляецца, а літара пішацца; гук мы чуем, а літару бачым.

У слове на пісьме літар часам больш, як гукаў, напрыклад: у слове дзень літар пяць, а гукаў — тры: дз, е, нь. Адгэтуль мы бачым, што некаторыя гукі азначаюцца дзьвюма літарамі.

Адна й тая самая літара пры зьмене слова або ў адным і тым-жа слове можа чытацца розна; напрыклад, у слове сад літара д чытаецца, як т, а ў слове сады, як д; у слове боб першая літара б чытаецца, як б, а другая — як п і т. далей.

Значыць, аднакія гукі часам азначаюцца рознымі літарамі, напрыклад: у словах плод і плот пасьля гуку о чуваць гук т; тымчасам, у першым слове пішацца літара д, а ў другім — літара т. Тое самае ў словах род і рот, мог і мох або у слове лесавік: пасьля ль чуваць гук сярэдні паміж е, я, і, а мы пішам літару е.

Значыць, мова пісаная і мова разгаворная (вымоўная) не адно й тое: не заўсёды пішацца так, як говорыцца; трэба пісаць так, як вучаць правілы правапісу, або ортографія.

§12. Ь і апостроф. У вазбуцы-кірыліцы ёсьць адна літара, што не азначае на пісьме ніякага асобнага гуку; гэта літара — ь (мяккі знак). Яна служыць для азначэньня на пісьме мяккіх зычных гукаў, напрыклад: столь, соль, конь, пальцы, гразь, вось, сьмех, дзьвесьце, цьвет, пісаць, каб адрозьніць на пісьме мяккія зычныя ад цьвёрдых (столь — стол, вугаль — вугал); у такіх словах, як зьем, зьесьці, зьява, зьяўленьне мяккі знак пасьля літары з азначае мяккасьць гуку з і па-