Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

немалая: захоча — і сьвет пераверне. (Я. Куп.) 3 студні вада па рыштоках праводзіцца на поле, і бясплодная пустыня ажывае ўраджаем. Прайшла зіма, як ня бывала; ўсім лягчэй на сэрцы стала. (Ст. Ул.) Неба зацягнулася лёгкімі хмарамі, як кудзеляю, але было ціха й цёпла, як часта трапляецца ў харошую веснавую ноч. (Я. Л.) Суша й вада зусім не падобны да сябе: па зямлі можна хадзіць, а ў вадзе мы тонем. Нікла жыцьце ў лесе шумным, агаляўся твар зямлі, і ляцелі з крыкам сумным над балотам жураўлі (Я. Кол.) Доўга ня мог заснуць Міхаська: заўтра рана выбіраецца ён у дарогу (Т. Гуш.) Паветра мы ня бачым, але яно абкружае нас з усіх бакоў. Калі мы пабяжым, паветра ўдарае нам у твар, і тагды мы яго чуем.

ЧУЖАСЛОЎНЫ СКАЗ, АБО ЧУЖАСЛОЎЕ.

ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Сеў стары Рыда́н на залаты пасад ды кажа сыну: „Прылажы, сынку, вуха да зямлі ды паслухай, ці бажыць Дняпро“. Прылажыў Сож вуха да зямлі ды кажа: „Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ“. „Бадай вам, дзеткі, сьлязьмі разьліцца!“ сказаў з жалю стары Рыдан. (Ласт.) „Дзякуй, дзякуй!“ сказаў шэры ды пацягся без вячэры. (Аб.) „Ну, Алесь брат!“ за абедам кажа бацька сыну: „годзе бегаць дармаедам, красьці садавіну!“ — Дабрыдзень вам, егамосьці! — Дабрыдзень. Сядайце! — (Я. Кол.).

Правіла93. Чужаслоўем называецца сказ, у якім прыводзяцца чые небудзь словы. (Папалася лісіца ў пастку ды кажа: „Яшчэ ня позна, а давядзецца начаваць тут.“)

Чужаслоўе можа быць сказам і асобным словам. (Увайшоўшы ў хату, ён сказаў: «Дабрыдзень!»)

Чужаслоўе называецца простаю мовай, а тая мова, што перадае толькі зьмест думкі якой небудзь асобы, называецца ўскоснай.