ня цікава, як у яловым лесе. Як лёгкі дым, як тонкі пар, расталі ў небе кучы хмар. (Я. Кол.). Клімат краю залежыць ад таго, дзе ляжыць гэты край. Там, дзе расьце шмат лясоў, чалавек талянтуе лесам. На дварэ было цёмна, як у скляпеньні (Я. Л.). Седзячы ў клясе на лаўцы, Алесь часта прыпамінае свае дзяціныя годы. Жаваранка ў прасторы шчабеча, як у сінім моры. З поля зьбяры ў адну кучу каменьне, бо замінае яно надарэмна. Сошку сваю ты нанова наладзь, лепш каб было, чалавеча, араць. Добра глядзі, каб агрэху ня даць, усё, як належыць, на полі урадзь. (Ан. Гал.). Прызабыўшы крыху гора, дачка замуж вышла скора. (Ст. Ул.). Вышаўшы з душнае школы на прывольле, на прастор, дзеці весела бегалі, крычалі, даганялі адно аднаго. Хлопец падняў ужо камень, каб шпурнуць ім у птушку. Хто з вас гуляючы не ўзьбягаў на круглыя горкі мурашніку, каб толькі пацешыць сябе? Разварочваючы мурашнік, вы не падумалі навет, якую бяду прычыняеце вы мурашкам. Мурашнік робіцца так, што дае прыпынак і схованку мурашкам і ад холаду, і ад сьпякоты, і ад дажджу.
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. а) Была-б здарова бабуся — нікога не баюся. І на мулкім высьпішся, калі спаць хочацца. Калі гаспадар у карчме скача, то гаспадарка ў дварэ плача. Калі нярод, дык і не ўмалот.
б) Хоць у латаным, абы ня ў хватаным. Хоць гол, да васьцёр. Хоць позна, але завозна. Цішком браў, але ня край.
Правіла91. Сказы ўмоуныя і ўступальныя адносяцца к ліку даданых, бо яны вельмі падобны да сказаў акалічнасьці прычыны.
1) Умоўны сказ выказвае ўмову, пры каторай можа адбыцца дзеяньне асноўнага сказу. (Калі хлебна, дык і ўедна). 2) Уступальны сказ адносіцца да асноўнага, як процілежная або нязгодная прычына, а асноўны адносіцца да ўступальнага, як процілежны або нязгодны вынік (Хоць гол, да васьцёр). |