2) акалічнасьці месца (дзе? куды? адкуль?). (Дзе тонка, там і рвецца). 3) акалічнасьці прычыны (чаму? дзеля якой прычыны?). (Затым сьляпы плача, што сьцежкі ня бача). 5) акалічнасьці спосабу (як? якім спосабам?). (Сказаў, як зьвязаў). 5) акалічнасьці мэты. (Прышлі да хаты, каб супачыць). Даданыя сказы акалічнасьці могуць пачынацца з дзеяслоўнага прыслоўя. (Зябнуць вербы на марозе, прытуліўшыся к стрэсе). |
ЗАДАЧКА 118. Сьпісаць ды азначыць коратка, якое акалічнасьці даданы сказ.
Бяда па бядзе, як па нітачцы йдзе. Там добра, дзе нас няма. Выпінаецца, як скурат на агні. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Дзе баліць, там ручка, а дзе міла, там вочка. Дзе прыгляднікаў многа, там посьпеху мала. Гуляй, дзяціна, пакуль твая гадзіна! Дзе добры край, там і пад ельлю рай. Мы з табою, як рыба з вадою. Натрасешся, пакуль данясешся. Адкуль дым, адтуль і полымя. Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб.
Ціха калосьсе, схіліўшы галовы, шєпча ў межах палёў. Цёмная ночка, ночка глухая цягнецца доўга, як год. Зачыняйце шчыльна хату, каб ня дзьмулі халады! Апусьціўшы нізка тонкі валасок, ные сірацінка, плача каласок. Між палёў шырокіх, як зьмяя якая, цягнецца дарога вузкая, крывая. Усё тут дзіка,