бы матулька на дзяцей. (Я. Кол.). Люблю пазіраць я на поле вясной, як ветрык жартлівы плыве збажыной. Люблю я дарогі, што леглі між гор, і грушы старыя, што ў жыце шумяць. (Я. Кол.). Які сакавік, такі й красавік. Якая яда, такая й хада. Што сёньня зробіш, таго заўтра ня будзеш рабіць. Што з возу спала, тое прапала. Шый, як зложана. Чужую кучу веючы, свае вочы парошыш. Чужое бяручы — сваё гатуй. Чалавек, покі ў горы не пабудзе, ня знае дабра. Чаго сам сабе ня зычыш, таго й другому не жадай. Цешыўся старац, што перажыў марац. Хто новага ня бачыў, той і старому рад. Хто другому яму капае, той часта сам у яе пападае. Тады госьць бывай у мяне, калі поўна ў гумне. Там жыцьцё, як мёду піцьцё. Паглядзі, сава, якава ты сама. Дзе грэх, там і спасеньне. Дзе п‘юць, там і льлюць. Дзе сякуць, там і трэскі лятуць. Моцна сьпіць шырокая рака. Глядзіш і здаецца, што яна мёртвая. А крыгі, як дзікія зьвяры, злосна скрыгічуць, як супраціўнікі шчасьця людзкога. Як сьнег растае, як сонейка пойдзе ўгору, то, лічы, скора папрылятае «вырай» з-за мора. А як абсохне ды спадуць рэчкі — пойдуць у поле цёлкі й авечкі. І кожны весел, лёгкі, як пташка, хоць ўсякі працуе, як тая мурашка. (Ст. Ул.).
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Дурная тая дамова (якая?), дзе вала бадзе карова. Дурная тая птушка (якая?), якой гняздо сваё ня міла. Не адзін Гаўрылка (які?), што ў Полацку. Кожнае стварэньне прызвычаена да таго жыцьця (якога?), якім яно жыве, і да таго месца (якога?), дзе яно жыве. Улетку вятры, што веюць над сушай, робяцца цёплымі. Смаку (колькі?), як у печаным раку.
Правіла87. Дадана-азначальнымі называюцца такія сказы, што служаць азначэньнем да якога небудзь слова ў асноўным сказе ды адказваюць на пытаньні простага азначэньня.
Часам дадана-азначальны сказ пачынаецца |