ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Ніхто ня ведае чужога абеду. Ніхто ня ведае, як хто абедае. Прышлі да хаты на супачынак. Прышлі да хаты, каб супачыць. Селянін радуецца прыходу вясны. Селянін радуецца, што прышла вясна. Ніхто ня дойдзе да канца зямлі. Ніхто ня дойдзе туды, дзе канчаецца зямля. Я паеду на вёску па сканчэньні навукі. Я паеду на вёску, калі скончыцца навука. Дзеці гулялі ў сваю ўлюблёную гульню. Дзеці гулялі ў сваю гульню, якую яны любілі.
Правіла86. Часьціны сказу могуць выражацца ня толькі асобнымі словамі, але й цэлымі сказамі. Кожную часьціну сказу можна разьвіць у цэлы сказ, каторы называецца даданым.
Адгэтуль відаць, што даданым сказам называецца такі сказ, што служыць якой небудзь часьцінаю да другога сказу. Той сказ, да каторага адносіцца даданы, называецца асноўным. Маці плача (асноўны сказ), як рэчка льлецца (даданы сказ). Даданыя сказы адказваюць на пытаньні паасобных часьцін сказу. Даданыя сказы могуць стаяць: 1) перад асноўным (Хто працуе, той і мае), 2) пасьля асноўнага сказу (Ніхто ня ведае, як хто абедае) і 3) ў сярэдзіне асноўнага сказу (Гай, што быў цёмны, зазелянеўся). Увага. Сказы даданыя інакш называюцца залежнымі, бо яны залежаць ад асноўнага сказу. Тады сказ асноўны называецца незалежным. |
ЗАДАЧКА 114. Сьпісаць, даданыя сказы падчыркнуць і паставіць перад імі пытаньні.
Ня шукайце кветак у полі (калі?), як вясна к нам ня прышла. (Я. Кол.). Глядзіць прыветна з неба сонца (як?), як--