ціў сваё лісьце. Буслы пазьляталі з гнездаў ды ходзяць чародамі па лузе. Вераб‘і, вароны й галкі любяць жывіцца атрускамі ад чалавечай яды. Адны вочы і плачуць, і сьмяюцца. Вербы і вольхі калышуцца глуха. Сінія хвалі шумяць і бурляць (Я. Куп.) Ляціць і бусел, і жураў, і дрозд запеў і засьвістаў. (Ст. Ул.) Цьвёрдую глебу рэж, уздымай! Сьвішча, плача і галосіць завіруха злая. Ціха й плаўна коцяцца воды. Гром гудзе й гудзе бесьперастанку. Надышла хмара з громам, з маланкай. Зацьвіла яблыня, сьліва й груша. Ідзе жняя і весела пяе. Весела й хутка, мінюта ў мінютку сойдзе нам час. У стуку і груку забудзем мы муку працы свае. Сонца высака стаіць на небе ды бяз жалю паліць землю. Ціха, важна, спакойна, густа й страшна пранесься ў небе першы гром. Над лесам бліснула яркая борздая маланка ды накрыж перасекла хмару. Павеяў вецер ды пагнаў перад сабою пыл і сухое лісьце. Край неба блішчыць шырокаю чырвонаю стужкай. Птушкі перасталі сьпяваць і дрэмлюць на сваіх седалах. Цемната ўсё гусьцее й гусьцее ды закрывае ад вачэй і поле, і лес. Зоркі дрыжаць і пераліваюцца дзіўным блескам. Круглы месяц запаліў ліхтарык і сьвеціць над чорнаю зямлёю. Поле, луг, гай лес схаваліся ў цьме ночы. Дрэвы, гумны, хаты абліліся бледнымі косамі месяца.
ЗАДАЧКА 112. Разабраць, якія часьціны сказу становяць зьліты сказ.
Мор і голад, і паводка іх спалохаць не маглі. Усюды — управа й налева быў парадак там і лад. І ў Сымона прад вачыма ўсталі родныя куткі: хата бацькава, радзіма, жыцьця раніцы дзянькі. (Я. Кол.). І быў той пакой прасторны, сьветлы, чыста пабелены. У вадзін год яны радзіліся, разм расьлі, разам гулялі, разам вучыліся ды разам ганялі скацінку ў поле. Цяпер Лукаш ужо гаспадар: мае сваю сямейку, свой прытулак, жывёлу і свой кусок хлеба. (Ант. Гал.). Першыя кветкі, зялёная травіца, сьпевы першых птушак — усё паказвала, што пачалася вясна. На полі часьцей сталі паказвацца людзі то з бараною, то з сахою, то з возам гною. Усе гаспадарскія прылады — калёсы, сані, барана, вупраж на каня, косы — усё было наладжана ды дзяржалася ў парадку. (Ант. Гал.). Стаіць наш дзядзька, па-