Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV.
СКЛАДАНЫ СКАЗ.

Зьліты сказ.

ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Конік, сошка і араты мерна йдуць па полі. Села ластаўка на стрэху старога гумна ды зашчабятала. Восень халодная, чорная, хмурная сунецца ціха, нячутна штодня. Будуць ветры за вугламі выць і плакаць, і стагнаць. У раньнюю вясну ні ў полі, ні ў лесе няма ні ягад, ні гароху, ні грыбоў.

Правіла84. Калі ў сказе некалькі дзейнікаў або выказьнікаў ці некалькі даданых часьцін сказу, што адказваюць на адно й тое пытаньне, то такі сказ называецца зьлітым (Стоне, плача і галосіць завіруха злая).

Зьліты сказ можна разлажыць на простыя сказы. (Працуюць людзі, поту ня чуюць, аруць і сеюць, і барануюць — працуюць людзі, людзі поту ня чуюць, людзі аруць, людзі сеюць, людзі барануюць).

ЗАДАЧКА 111. Выпісаць спачатку сказы з некалькімі дзейнікамі, потым з некалькімі выказьнікамі, дапаўненьнямі і т. д.

Тут былі і старыя, і малыя, і бабы, і дзеці. Авёс і ячмень сабраны. Усё адцьвіло, адкрасавала. Карваплянік павяў ды апусь-