Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Націск можа стаяць на пачатку слова (ко́міна), у сярэдзіне (верацѐнца) і ў канцы слова (верацяно́). Адгэтуль відаць, што ў беларускай мове націск ня мае сталага, пастаяннага месца, як у польскай мове; націск у беларускай мове вольны: ён можа зьмяняць сваё месца.

Націск мае вялікае значэньне ў мове. Ад націску часам залежыць ня толькі сэнс асобнага слова, але й цэлага выказу; напрыклад: у чалавека дзьве рукі; чалавек мае рукі; вы лавілі рыбу — вы лавілі рыбу? — вы лавілі рыбу? і т. далей.

ЗАДАЧКА4-ая. Сьпісаць, падзяліць словы на склады ды паставіць націскі.

РОДНАЕ СЛОВА.

Магутнае слова ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сьне,
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Бясьсьмертнае слова ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўду змагло.
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Ды дарма: жывеш, як жыло!
Магутнае слова ты, роднае слова!
Грымі-ж над радзімай зямлёй,
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой.

Я. Купала.

§9. Гукі Й і Ў. Паміж галосным і зычным і пасьля галоснага ў канцы слова не пад націскам знаходзім гукі Й і Ў.

вайна праўда
хвойка галоўка
зайцы ваўкі
мой пісаў
гай чытаў