2) сёлета, сёньня, (сяго-дня), учора, заўтра, зраньня, змалку, здалёку, дагары, звонку і інш. — формы роднага склону.
4) разам, часам, сілком, кумілем, гвалтам, пехатой — формы прыладнага склону.
5) балазе, годзе, запраўды, потым, улетку, узімку, папацёмку, спрасонку, паасобку, напотым, вонках і інш. — формы меснага склону.
Прыслоўі ад дзеясловаў: няма, нямаш (ня мае, ня маеш), загадзя, наўмысьля, адумысьля, спакваля (зачакаўшы), мусіць, відаць, можа, дзякуй, маўляў і інш.
Прыслоўі ад займеньняў: заўсёды, зусім, назусім, панашаму, памойму і інш.
Прыслоўі ад іменьняў прыметных: папросту, панямецку, змалку, здалёку, поблізку і інш.
Прыслоўі ад іменьняў лічэбных: двойчы, тройчы, удвая, утрая і інш. |}
ЗАДАЧКА 107. Выпісаць з задачкі 105-ае прыслоўі з формай назоўнага й вінавальн. склону, а потым з формай роднага, давальн., прыладнага й меснага склону.
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Падарожныя падышлі (к чаму?) к лесу. Вучань падышоў (да чаго?) да дошкі. Скланяецца лета к заходу. Павесіўшы лубку (на што?) на шыю, выходзіць сявец на загоны і поўнай мазолістай жменяй жытцо па ральлі раскідае — хавае ў зямельку надзею. Што возьме з сяўбы — не згадае. (Я. Куп.). Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне ясна (над чым?) над нашай ніваю. (Я. Луч.). Каля мліну, каля броду галубкі два пілі воду. (п.).