ЗАДАЧКА 99. Выпісаць спачатку дзеясловы дзейнага стану, потым залежнага, сярэдняга ды ніякага.
Сячы, апранацца, мыць, хадзіць, касіць, насіць, купацца, біцца, драцца, жыць, зачыніць, ісьці, бяліць, сустрачацца, хварбаваць, вучыць, цалавацца, цалаваць, драмаць, пісаць, працаваць, напружацца, баяцца, зьбіраць, рухацца, сядзець, есьці, пачынаць, бароцца, змагацца, убірацца, чапурыцца, біць, лічыцца, варыцца, пазіхаць, цьвісьці, шукаць, сачыць, пільнаваць, хватаць, прадаваць, сварыцца, згінацца, вітацца, забаўляцца, спаць, спачываць, меркавацца.
ЗАДАЧКА 100. Сьпісаць, дзеясловы падчыркнуць ды азначыць, якога яны стану (дз., з., ср., ніяк.).
Дзеці злавілі сініцу. Каршун ухапіў кураня. Стралец застрэліў пару галубкоў. Жыта зжата й зьвезена даўно. Сенажаць ужо скошана. Прайшла вясёлая пара лета. Усё адцьвіло, адкрасавала. Настала восень. Неба засьцілаецца хмарамі. Туманы засьцілаюць белы сьвет. Дробны дождж сеецца, як праз сіта. Халодны вецер сьвішча ў полі. Збожжа з палёў сабрана. Падарожны распрануўся ды лёг сапачыць. Два вепры б‘юцца-сякуцца, аж з іх пена цячэ (жорны й мука). Ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам. Кожны колас наліваецца зернем. Прышлі жнеі з сярпамі на поле. Кладзецца пад сярпом збожжа. Збожжа вяжуць, сушаць ды звозяць у гумны. У полі работа