Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзеясловы — ваявалі, змагаліся, бароліся, сустрэліся — паказваюць, што дзеяньне адбываецца паміж двума або некалькімі прадметамі.

Гэта дзеясловы сярэдняга стану, якія азначаюць супольнае або ўзаемнае дзеяньне.

Пры дзеясловах сярэдняга стану супольнага дзеяньня можа стаяць дапаўненьне на пытаньне: з кім? з чым? (цалуюся, сустракаюся, змагаюся — з кім? з чым?)

Дзеясловы: праляцела, сьпяць, дрэмле, стаіць — азначаюць дзеяньне, якое не пераходзіць на другі прадмет, або стан прадмету. Пры гэтых дзеясловах нельга паставіць дапаўненьня на пытаньне: каго? што?

Правіла71. Некаторыя дзеясловы маюць станы: дзейны, залежны й сярэдні.

Дзейны стан паказвае, што некая асоба або рэч сама нешта „дзее“ і яе дзеяньне пераходзіць на другі прадмет. (Куля разьбіла акно. Цесьлі будуюць дом).

Пры дзейным стане можна паставіць простае дапаўненьне на пытаньні вінавальнага склону: каго? што? (забіць зайца, чытаць кнігу.)

Залежны стан азначае залежнасьць або стан прадмету ў залежнасьці ад дзеяньня на яго другога прадмету. Калі скажам: акно разьбіта куляю, дом будуецца цесьлямі, то будзем мець залежны стан (разьбіта, будуецца).

Пры залежным стане можна паставіць пытаньні творнага склону: кім? чым? (куляю, цесьлямі).

Сярэдні стан складаецца з дзейнага стану і зваротнага займеньня ся ды азначае або зваротнае дзеяньне (мыюся, чашуся — мыю сябе, чашу сябе, або супольнае ці ўзаемнае дзеяньне двух аб некалькіх прадметаў (цалуюся, сустрачаюся — з кім? з чым?)

Ад іншых дзеясловаў нельга тварыць розных станаў: баяцца, сьмяяцца, ісьці, спаць, ляжаць і шмат падобных. Аб іх можна сказаць, што яны ніякага стану. Адгэтуль відаць, что ніякі стан азначае або стан прадмета (ляжаць, спаць, ленавацца), або такое дзеяньне, што не пераходзіць на другі прадмет (хадзіць, гуляць, бегаць, лазіць.)