ЗАДАЧКА 96. Сьпісаць, дзеясловы падчыркнуць і азначыць, якога яны трываньня: закончанага (з.) ці незакончанага (нз.).
Ой ляцелі гусі з Русі! Прыляцелі тры пташачкі — чорненькія, як галачкі (п.) Ключначка ўкланілася і з твару зьмянілася. Ой што-ж там да за пыл курыць? Гэта наш маладзён едзе ў чысьценькім полі на вараненькім коні. Скора маладзён на двор узьехаў (п.) Дробны дожджык накрапляе. Цёмна ночка наступае (п.) Ня ўсе тыя сады цьвітуць, што разьвіваюцца. Ляцеў воран па-над морам ды сеў ён на сосьне. (п.) Цячэ рэчка невялічка з вішнёвага саду. З гары ў даліну галубкі лятаюць, з белае бярэзінкі лісьце аганяюць (п.) Чырвоная каліна гальляйко паклала. (п.) Нехта стукнуў у вакно. Стукнуў, грукнуў у падковы. Ён вышаў з хаты ды моцна грукнуў дзьвярыма. Дзе-ж ты бываў? Дзе ты бываў, што ты чуваў? (п.) Я зельлейка бразнула і ручкамі ўспляснула (п.) Сады-прысады паліваць будзем, марскім пташкам пасыпаць будзем (п.).
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Вада затапіла (што?) луг. Луг затоплены (чым?) вадою. Куля разьбіла (што?) акно. Акно разьбіта (чым?) куляю. Цесьлі будуюць (што?) дом. Дом будуецца (кім?) цесьлямі. Сьнег пакрыў зямлю. Зямля пакрыта сьнегам. Мы вымылі падлогу. Падлога вымыта намі.