Дзеяслоў „быць“ мае ў цяперашнім часе толькі форму 3-е асобы адзіночнага ліку — ёсьць або кароткае ё. Будучы час: буду, будзеш, будзе і г. д.
Другія формы, не паказаныя ў табліцах, спрагаюцца звычайна.
Правіла64. Дзясловы першага спражэньня ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга й будучага часу маюць канчаткі уць-юць (ідуць, пішуць, капаюць), а дзеясловы другога спражэньня — аць-яць (крычаць, гавораць, гамоняць).
Увага. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне ідуць, п‘юць — 1-е спражэньне; крычаць, сядзяць — 2-е спражэньне). Калі націск ня прыходзіцца на канчатак, то трэба глядзець, што стаіць у канчатку неазначальнае формы. Калі стаіць і або ы, то гэта дзеяслоў 2-га спражэньня (прасіць, дарыць). У праціўным разе гэта дзеяслоў 1-га спражэньня (казаць, ведаць). У дзеясловах — кры-ць мы-ць, ві-ць, шы-ць, ры-ць, — ы адносіцца да кораня; гэта дзеясловы 1-га спражэньня. |
ЗАДАЧКА 92. Заместа крыжыкаў паставіць у—ю, або а—я.
Перад невадам рыбы ня ловць. Галоднаму асьцюкі ня колхца. Лепей сьмяяцца, як плакць. За пастой ня плацць, а дорага бяруць. Зраду прымаць, а зрадніка вешаць. З песьні слова не выкідаць і кормць, і пояць, і вочы колць. І смалць, і агнём палць. Клін клінам выганяць. Калі паны лікуць, тады мужыкі гаруюць. Лета на зіму, а зіма на вясну працуць. Ня ўсе птушкі лятаць. Не тады сабак кормць, як на ўловы ехаць. Паны балюць, а наш брат гаруе. Пра адны дрожджы не гаворць трожды. Прочкі ходзць без сарочкі. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваявць. З незабітага ліса шубы ня шыць.