Правіла62. У загадным ладзе 2-я асоба адзіночнага ліку мае гэткія канчаткі:
1) і, ы пад націскам пасьля зычнага — нясі, хвалі, калі, сушы, памажы, бяры і г. д. 2) і не пад націскам — стукні, бразьні, вымі, крыкні, пісьні і г. д. 3) й пасьля галоснага — дай, гуляй, чуй, мей, стой, крый, мый, шый, вый, але ў дзеясловах ліць, піць, біць, віць можа быць — лі, пі, бі, ві заместа лій, пій, бій, вій. 4) зычны мяккі й зацьвярдзелы — кінь, вынь, сядзь, лезь, рэж, прамоў, саромся і г. д. Калі да гэтых формаў даставім канчатак ма (начйасьцей пасьля зычнага і — й, ў), або м (пасьля галоснага) то дастанем 1-ю асобу множнага ліку: ежма, кіньма, бягайма, прамоўма; сушэм, хвалем; калі даставім — це, то дастанем 2-ю асобу множнага ліку, прыгэтым, у дзеясловах з галосным на канцы ў 2-й асобе адзінч. ліку трэба зьмяніць і на е, ы на э (нясі — нясем, нясеце; бяры — бярэм, бярэце і г. д.). Трэцяя асоба ў загадным ладзе складаецца з слоў хай або няхай і 3-й асобы цяперашняга часу (хай, няхай ён кажа; хай або няхай яны кажуць). |
ЗАДАЧКА 91. Напісаць дзеясловы ў загадным ладзе.
Хваліся, хай хваліцца, хвалемся, хвалецеся, хай хваляцца. Калоць. Сушыцца. Браць. Маліцца. Памагаць. Валачы. Даць. Бегаць. Мець. Біцца. Піць. Кінуць. Калечыць. Прамовіць. Сароміцца. Шанаваць. Шанавацца. Плюнуць. Гукаць. Смактаць. Казаць. Маліць. Прасіць. Рєзаць. Турбавацца. Ленавацца. Клікаць. Прамаўляць.
| 1асоба. | Я | пайшоў-бы, | пайшла-б, | пайшло-б |
| 2„ | Ты | пайшоў-бы | —„— | —„— |
| 3„ | Ён | пайшоў-бы | —„— | —„— |