Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 83. Сьпісаць і дзеясловы адзіночнага ліку падчыркнуць простай рыскай, а множнага — пакручастай (~~~~~~~~).

Над лесам бліснула маланка. Пачаў грымець гром. Зрабілася ціха. Людзі забегалі па лузе ды на скорую руку складаюць сена. Здаецца, увесь сьвет перастаў навет сапці. Птушкі замоўклі. Конікі перасталі цьвірчаць. Усё як-бы чакае чагосьці. Кругом пацямнела, як-бы надыходзіў вечар. Гром гудзе й гудзе бесьперастанку. Павеяў вецер ды пагнаў перад сабою пыл і сухое лісьце. Над галавою бліскула маланка, а за ёю трэснуў гром. Усё затраслося й закалацілася. Кінуліся першыя буйныя каплі. Дождж з ветрам паліўся, як з вядра.

Усё прытаілася, як-бы задрамала. Толькі часамі закукуе зязюлька ў зялёным гаі ды борзда змоўкне. Каршун круціцца ў небе. Нудны крык яго голасна расплываецца пад хмарамі. Усё змоўкла, усё хаваецца ў цянёк ад гарачага сонца. Навет гутарлівыя птушкі перасталі сьпяваць.

Правіла57. Дзеяслоў зьмяняецца ў асобах. Асоб тры: першая, другая й трэцяя.

Асобы дзеясловаў азначаюцца асабовымі займеньнямі. Першая асоба — каторая гаворыць: я пішу, мы пішам. Другая асоба — да каторай гавораць: ты пішаш, вы пішаце. Трэцяя асоба — аб каторай гавораць: ён, яна, яно піша, яны пішуць.

ЗАДАЧКА 84. Сьпісаць і над дзеясловамі напісаць, якое яны асобы.

Мы выходзілі, а яны прышлі. Буду ласкай і ўцехай гарамыкі-бедака. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот. Льлецца Нёман паміж гораў. Я іх ня ваблю сваёю красою. Слава далёка за мора пайшла. Эх ты, разводзьдзейка, эх ты, бурлівае! ты аднаўляеш, купаеш зямлю, — вынесі-ж хваляй зычліваю к лепшаму шчасьцю людзкую сям‘ю! (Я. Куп.). Працаваць вучыся зрана, у маладыя леты. (Я. Кол.). Станьце, хмурынкі,