Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Правіла55. Словы: стаіць, гуляе, расьце, сьпіць — азначаюць стан прадмета, а словы: круціць, шуміць, абвівае, гне, сьпявае, гудзе — дзеяньне прадмета.

Слова, што азначае дзеяньне або стан прадмета, называецца дзеясловам.

Дзеясловы адказваюць на пытаньні: што робіць прадмет? (сячэ, арэ, косіць) і што робіцца з прадметам? (варыцца, мучыцца).

ЗАДАЧКА 82. Сьпісаць ды дзеясловы падчыркнуць.

Вецер угаманіўся ды сьціхнуў саўсім. Сонца высока стаіць на небе ды бяз жалю паліць землю. Сталі паказвацца вадзяністыя, з цемнаватымі сярэдзінамі, хмаркі. Сонца пачынае бродзіць па гэтых хмарках, а цень невялічкімі лапінкамі памаленьку поўзае па зямлі паводле таго, як ідзе сама хмарка па небе. Вось адна перайшла праз сонца, і сонца зноў стала на чыстым небе ды яшчэ гарачэй прыпякае. А там, проці сонца, зноў поўзае хмарка, а за ёю другая, трэцяя. Усё часьцей і часьцей блудзіць гарачае сонца ў смутных хмарках. З аднаго боку неба пачынае чуць-чуць цямнець. У тым месцы, дзе неба нібы стыкаецца з зямлёю, паднялася хмара — чорная, страшная. Уперадзе, як горы, ішлі клубкамі асобныя хмары. Яны, як дым, расьсьцілаліся па небе ды як-бы цягнулі за сабою чорную сьцяну. Хмары то злучаліся, то разьдзяляліся, то пераганялі адна адну, то прападалі, а іх месца заступалі новыя.

ЛІК. АСОБА. ЧАС.
Правіла56. Дзеяслоў зьмяняецца ў ліку.

Лікаў два: адзіночны (пішу, пішаш, піша; нясу, нясеш, нясе) і множны (пішам, пішаце, пішуць; нясём, носіце, нясуць).