Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 77. Сьпісаць і над іменьнямі лічэбнымі азначыць, якой часьцінаю сказу яны служаць.

Аднэй рукою вузла не завяжаш. Выпаў першы сьнег. Адзін працуе за траіх. У нашай школе шэсьцьдзесят чалавек. Кожны чацьверты год лічыцца пераступным. У наступную клясу перайшло сорак пяць вучняў. Майму брату ўжо дзевятнаццаць год. Ёсьць мясцовасьці, дзе бывае дзьвесьце дажджавых дзён на год. Адны вочы і плачуць і сьмяюцца. Адна рада добра, а дзьве лепей. Адзін хоць зьеж вала — усё адна хваля. Адна ластаўка вясны ня робіць. Адзін з агнём, другі з полымем. Адна махнуша не гарыць, а цьмее.

Займя.

Тлумачэньне. У мове ёсьць такія словы, што ўжываюцца заместа якога небудзь імя — назоўнага, прыметнага ці лічэбнага. Напрыклад, у сказе — Ліса трудна злавіць: ён вельмі хітры — слова ён ужыта заместа ймя назоўнага ліс.

У сказе: У ліса хвост касматы, і ў віёркі гэтакі самы — словы гэтакі самы ўжыты заместа ймя прыметнага касматы.

У сказе: Вучань купіў сабе дзьве кнігі і некалькі сшыткаў — слова некалькі ўжыта заместа ймя лічэбнага (два, тры, чатыры).

ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Сястра хадзіла ў грыбы. Адтуль яна вярнулася вельмі позна. Кожны дзень дзеці хадзілі ў ягады. Яны ўставалі рана ды прыносілі многа ягад. Сёньня дзень вельмі цёплы. Гэткі дзень быў і ўчора. У горадзе я пражыў пяць дзён. Дома я прабуду некалькі дзён. Пятніца — пяты дзень у тыдні. А каторы дзень нядзеля?.