Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а ў гадзіне 60 мінут. На маладой яблыне ня было ніводнага яблычка, а з старой атрэсьлі 456 штук. У нашай вёсцы толькі 17 двароў, а ў суседнім сяле налічаюць 87. Слонь можа насіць на сабе 50, 60 і навет 100 пудоў цяжару. 4-ая часьць зямной галы занята сушаю. Амэрыку людзі старога сьвету пазналі толькі за 400 год да нашага часу. Гор у 2 й 3 вярсты ёсьць шмат, але сустракаюцца горы і ў 7, у 8, навет 9 вёрст увышкі. Месяц у 50 раз меншы за зямлю. Месяц ходзіць навокала зямлі, і гэтую падарож робіць у 27 дзён і 12 гадзін. Кіт мае да 10 сажняў даўжыні і да 4.000 пудоў вагі. 3/4 паверхні ўсяе зямное галы абліта вадою. Ёсьць у моры месцы ў 13 вёрст глыбіні.

Правіла48. Іменьні лічэбныя парадкавыя (і слова адзін), як іменьні прыметныя, маюць у творным і месным склоне канчатак ым-ім (першым, пры першым; другім, пры другім; адным, на адным).

Увага. Парадкавыя йменьні лічэбныя падобны да прымет, дзеля таго ўсе іх склонныя канчаткі аднакія з канчаткамі йменьняў прыметных.

ЗАДАЧКА. 76. Сьпісаць і дапісаць канчаткі.

Адкіну бервяно, адкіну друг, выведу жыв (конь і аглоблі). У вадн мацеры пяць сыноў (пальцы ў чалавека). Хто ходзіць рана на чатырх нагах, у полудзень на дзьвх, а ўвечар — на трох? (дзіця, сталы чалавек і стары) Адн поясам тысяч падпіразана (сноп). У вадн дзежачц два цесьцечкі (яйцо). На адн палазку зіму й лета езьдзіць. Дзьв сьмярцей ня бывае, а раз чалавек умірае. Дзсятая вада на кісял. З аднаго вала дзьв скур не дзяруць. Або лукі, або тугі. Два мядзьведзі ў адн бярлозе ня месьцяцца. Адзін няхай будзе з гарачай вадою, а друг — з халоднай. Адзін з сошкай, а смёра з лыжкай. Адн махам смсот забіяхам.

Правіла49. У сказе ймя лічэбнае бывае азначэньнем (Адзін хлеб прыедліў), дзейнікам і дапаўненьнем (Адзін другога не пераважыць).