|
Ц. Гартны. |
§4. Гукі галосныя й зычныя. Гукі дзеляцца на галосныя й зычныя.
Галосныя гукі: а, о, у, ы, э, і.
Зычныя гукі: г, ґ, к, х, д, т, з, с; ж, ш; б, п, в, ф; дз, дж, ц, ч; м, н, л, р; й, ў.
Пры вымове галосных гукаў чуваць голас: іх можна доўга й лёгка цягнуць голасам. Пры вымове зычных гукаў чуваць зык, а ня голас.
Галосныя гукі вытвараюцца вольным выхадам воздуху з гартані праз рот; пры вытварэньні зычных воздух пры выхадзе з гартані спатыкае розныя перашкоды ад языка, губ, зубоў, г. зн., ад розных органаў мовы. Напрыклад, пры вытварэньні гукаў б, п, в, ф, м воздух, што ймкмецца выйсьці з рота на двор, спатыкае перашкоду ў губах, дзеля таго гэтыя гукі й называюцца губнымі зычнымі гукамі; пры вытварэньні гукаў д, т, з, с такую перашкоду для воздуху становяць зубы, дзеля таго гэтыя гукі й называюцца зубнымі зычными гуками і т. далей.
§5. Цьвёрдыя й мяккія зычныя. Зычныя гукі могуць вымаўляцца цьвёрда й мякка.