Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(мяшок) вялік, але ворат мал. Усё забыта, што зямлёю прыкрыта. Усе бабры дабры, адна выдра — ліха яе бяры. У бядзе жаласьнікаў многа, да памагачых нікога. Дзе прыбыль, там памагачых гібель. Дуб вялік, да дуплават. За свой грош я ўсюды харош. І воўк сыт, і козы цэлы. Мудзер лях па шкодзе. Не бяда, што чорна, абы была праворна. Ня плакаў-бы сьлеп, каб бачыў сьлед. Адзін дасуж, другі нядуж. Перапаўся бедненькі, як мядзьвежа лапа. Сьвет вялік, да дзецца недзе.

Правіла44. У сказе ймя прыметнае бывае 1) азначэньнем (Насталі ясныя дні), 2) выказьнікам (Рэдкае збожжа), 3) дзейнікам (Сыты галоднаму не спагадае), 4) дапаўненьнем (Конны пешаму не таварыш), 5) звароткам (Ня пужайся, мілы!).

ЗАДАЧКА71. Сьпісаць і над іменьнямі прыметнымі азначыць, якімі часьцінамі сказу яны служаць.

Таткава хата ўсім багата. Дзякуй за полудзень: я й так ня голадзен. Што-ж табе пісаць, старэнькі? Кашулечка бела крывёю скіпела. (п.). Сіненька, маленька ўвесь сьвет адзяе (голка). Поўна хата вераб‘ёў (гарбуз). Чорная ноч ляжала навокала. Пусты ўлетку нашы сёлы. Бялее грэчка, наліваецца жыта ды ціха шарасьціць яно ў полі сваімі срэбнымі каласкамі. Як слаўна глядзець на гэтыя вузкія палоскі-стужкі сялянскага збожжа! Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся наабапал рэчкі луг. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усялякіх конікаў, матылёчкаў, шуму й звону, дзе так прахалодна падыхае чысты сьвежы ветрык. На шырокім і доўгім панадворку было весела й крыкліва. Кароткае жыцьцё выдарылася бярозцы, і незавідная доля гадавала яе.