Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Правіла41. Прадметы можна раўнаваць паміж сабою паводле іх якасьці. У вадных прадметаў адна і тая самая якасьць бывае ў большай ступені, а ў другіх — у меншай. Напрыклад, адна трава зялёная, другая зелянейшая, а трэцяя — найзелянейшая, або самая зялёная, за ўсіх ці ад усіх найзелянейшая.

Якасныя йменьні прыметныя маюць тры ступені прыраўнаваньня.

1-ая ступень — звычайная. Звычайная ступень толькі азначае якасьць прадмета (зялён-ы—ая-ае, вялік-і—ая-ае, сін-і—яя-яе). Тут няма прыраўнаваньня.

2-ая ступень — вышэйшая. Вышэйшая ступень паказвае, што ў адным прадмеце якасьці больш, як у другім (востры нож, вострая брытва — брытва вастрэйшая за нож). Вышэйшая ступень мае канчаткі: ейшы-ая-ае, (эйшы-ая-ае), шы, шая, шае (вастрэйшы-ая-ае, зелянейшы-ая-ае, большы).

3-яя ступень — найвышэйшая. Найвышэйшая ступень паказвае, што ў адным прадмеце якасьці больш, як ува ўсіх другіх прадметах. Яна выводзіцца з вышэйшай ступені цераз прыбаўленьне прыстаўкі най або слоў — самы, за ўсіх, ад усіх — да звычайнай і вышэйшай ступені (найвялікшы, найзелянейшы, або — самы вялікі, самы зялёны; за ўсіх найзелянейшы, ад усіх найвялікшы).

Некаторыя прыметы маюць няправільныя ступені прыраўнаваньня (добры — лепшы, найлепшы; благі — горшы, найгоршы; малы — меншы, найменшы).

Правільныя ступені будуць такія: шырокі, шырэйшы або шыршы, найшырэйшы; востры, вастрэйшы і г. д.