або некалькі гукаў, што маюць сваё значэньне ў мове. У мове (сказе) — Ой, няхай лепш хмара з градам зьнікне ў чыстым полі! — будзе 10 слоў, бо кожнае з іх мае сваё асобнае значэньне ў мове.
§3. Гук. Нашая мова складаецца з слоў, а словы — з гукаў. Такім парадкам, мова — Прайшло й лета — складаецца з трох слоў, а слова прайшло складаецца з сямёх гукаў, слова й — з аднаго гуку, слова лета — з чатырох гукаў. Значыць, словам можа быць гук адзін або некалькі злучаных гукаў. Адгэтуль відаць, што гукам называецца непадзельная часьць слова. Мова дзеліцца на словы, словы — на гукі, а гукі граматыка ня дзеліць. У слове труба пяць гукаў, у слове дзень — тры гукі, а сам гук складае часьць слова непадзельную.
ЗАДАЧКА1. Выпісаць словы з аднаго гуку, потым — з двух, трох, чатырох і т. далей.
|
Не апалі ’шчэ раньнія росы, |