Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1928).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Прадмова аўтара да 2-га выданьня.

Карыстаючы з выйсьця маёй кнігі другім выданьнем, лічу патрэбным сказаць наступнае.

Як і першае выданьне, кніга разьлічвае даць пачаткова географічны матар‘ял для распрацоўкі ў клясе, на экскурсах у полі і пасьля іх; вось чаму значную частку кнігі займаюць „запытаньні і задачы“, якія ў І-м выданьні, нажаль, былі надрукованы дробным шрыфтам.

Другое выданьне кнігі, дзякуючы увазе Дзяржаўнага выдавецтва, выходзіць узбагачанае лепшымі малюнкамі, значная частка якіх сфатаграфована удзельнікам этнографічнай экспэдыцыі па Беларусі Л. У. Дашкевічам. Такім чынам, малюнкі ў кнізе могуць быць таксама тэмамі клясных гутарак і ў 1-м выданьні пазычаныя ў Маскве старыя клішэ не маглі даць добрых малюнкаў, — тэм для гутарак. Другое выданьне выпраўлена гэтак сама і з боку тэрмінаў, якія за гэты час набылі большае сталасьці.

Аўтар чакае уваг ад таварышоў — настаўнікаў і просіць адрасаваць іх на імя Інстытуту Беларускае Культуры.

Карыстаюся выпадкам падзякаваць за увагу і дапамогу аўтару — прадстаўнікоў Выдавецтва І. І. Цьвікевіча і Я. Д. Луцэвіча, а гэтак сама і М. В. Азбукіна.

Міхайла Грамыка.

Менск, 29/ХІІ—24 г.