Гэта — самы кароткі дзень у нашай старонцы, самая доўгая ноч; гэта — сярэдзіна зімы. Пасьля 25 сьнежня пачынае пакрысе перамагаць дзень над ноччу; мінута па мінуце прыбаўляецца дню кожныя суткі; сонца падымаецца вышэй ды вышэй упоўдзень; яно прагравае паветра ўсё мацней ды мацней; справа йдзе пад вясну. 22 сакавіка ізноў дзень роўны ночы па ўсёй зямлі (па 12 гадз.). Пасьля 22 сакавіка йзноў пачынаецца тое самае кола. Гэта так званы гадавы рух сонца або, ляпей сказаць, гадавы рух зямлі навакол сонца.
Зэніт. Калі паедзем з нашае старонкі на поўдзень, пад Чорнае мора, дык заўважым, што тамака наогул сонца ўпоўдзень вышэй, чымся ў нас. А ёсьць такія старонкі на поўдні (за Чорным морам, у Эгіпце), дзе сонца стаіць упоудзень саусім над галавой, або, як кажуць, у зэніце. Тагды тамака амаль што саўсім няма ценю ад рэчаў: чалавек стаіць, а цень увесь пад стапой. (Чаму?).
Зваротнік. Праўда, гэта бывае толькі раз у год, 23 чэрвеня (успомні, што ў нас у гэты дзень). Такія старонкі ляжаць, пачынаючы ад 231/2° да роўніка і далей. Гэты роўналежнік (231/2), на якім сонца стаіць у зэніце 23 чэрвеня, завецца паўночным зваротнікам. (Мал. 68).
Мал. 68. Сонца вясной і ў восень. Сонца ўзімку.
На поўнач ад гэтага зваротніка сонца ніколі не стаіць у зэніце. Паедзем далей на поўдзень ад гэтага зваротніка. Будзем ехаць па такіх краінах, дзе сонца два разы ў год бывае ў зэніце. Гэта дужа цёплыя краіны, дзе ніколі ня бывае зімы. Даедзем да роўніка. Вядома, мы яго не пабачым (бо ён уяўны), але шмат якія зьявы пакажуць нам,
