Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чаму-ж сонца здаецца такім маленькім? Бо яно страшэнна далёка ад нас, ад зямлі: на 147 міліёнаў клм. Вось пасьля гэтага мы паверым, што ня сонца мае рух навакол зямлі (вялікае кругом маленькага), але наадварот: зямля рушыцца навакол сонца (маленькае навакол вялікага). Зямля прабягае навакол сонца ў 365 сутак і 6 гадзін. Гэта будзе год.

Плянэты. Апрача зямлі, навакол сонца верцяцца яшчэ некаторыя зоркі, так званыя плянэты (бадзяжнікі). Ёсьць плянэты болей за зямлю (Юпітэр, Сатурн), іншыя — меней (Марс, Вэнэра). Але ўсе плянэты — меней за сонца.

Месяц. Таксама і месяц мае вярчэньне навакол зямлі, а разам з зямлёй — вакол сонца. Месяц — таксама куля, але меней за нашую зямлю ў 40 раз. Сонца, плянэты, зямля і месяц складаюць так званы сонечны ўклад. (Мал. 67).

Мал. 67. Сонца, зямля, месяц.


Мал. 67. Сонца, зямля, месяц.

Поры году. Каб зразумець, ад чаго залежаць поры году, прапільнуем за сонцам, хаця-б з вясны.

Дзень ад дню сонца ўсё вышэй і вышэй стаіць у поўдзень, кругі яго на небе (ад усходу да захаду) усё павялічваюцца. Дню прыбывае і прыбывае; ночы пакарачваюцца. Гэтак цягнецца аж да 23 чэрвеня; гэта — самы доўгі дзень у нашай старонцы, гэта — сярэдзіна лета. Пасьля 23 чэрвеня дні зьмяншаюцца пакрысе (на мінуты дзьве ў суткі); сонца ўпоўдзень усё стаіць ніжэй, кругі яго на небе карацеюць. Так цягнецца аж да 24 верасьня. У гэты дзень ноч роўна дню на ўсёй зямлі (па 12 гадзін). Пасьля 24 верасьня сонца йдзе на зіму: дню убывае, ноч павялічваецца; сонца стаіць нізка ўпоўдзень і грэе нямоцна. Так цягнецца аж да 25 сьнежня.