над якім-бы морам ні стаялі — усё будзе тое самае: за кругавідам мора як-бы зьніжаецца, мае выпукліну. Ды ня толькі на моры, а часам на раўніне можна пабачыць тое самае: высокія рэчы, як званьніцы, дрэвы, відаць далей, як нізкія, хоць-бы яны і стаялі поплеч адна аднэй.
Мал. 64. Тлумачьньне зьнікання карабля. Маяк. На маяку чалавек. Ад яго вока лінія на мора. Мы бачым тое, што вышэй за лінію.
Кулістасьць зямлі. Значыць, зямля мае кругавіды ўсюды, але кругавіды гэтыя — ня плоскія, як стол, а выпуклыя. Але што-ж гэта за рэч, якая мае выпукліны з усіх бакоў? Бохан хлеба, міска? Не, яны выпуклы толькі з аднаго боку. Ёсьць такія рэчы, якія выпуклы з усіх бакоў: мячык, апальцына, яблыка, яйка і г. д. Форма такіх рэчаў завецца кулістай.
Наша зямля мае мае выгляд вялічэзнай кулі, яна мае кулістую форму.
Не адразу дашлі да гэтага погляду людзі, і толькі пасьля таго, як аб‘ехалі кругом зямлі па ўсіх кірунках, дык упэўніліся, што зямля ня мае краю, што ўсюды яна выпуклая, што ўсюды над ёю неба, — словам упэўніліся, што зямля ёсьць вялізная куля.
Першы аб‘ехаў зямлю кругом португальскі падарожнік Магэлян аж 400 год таму назад. Ён паплыў на караблі са свайго гораду, які ляжаў на моры, у вадзін бок, а вярнуўся з другога боку, праплыўшы многа розных мораў, пабачыўшы многа розных старонак і народаў.
Акружына зямлі. Ці вялікая-ж нашая земная куля? Немаленькая, дзеці: калі аб‘ехаць усю зямлю кругом, дык гэта будзе каля 40.000 кілёмэтраў. Гэта будзе акружына зямлі.
Ад Менску да Магілева простым шляхам 170 клм., ад Вільні да Гомеля каля 400 клм., праз усю нашую Беларусь
