багата: і ціск пластоў земных, і тая самая сіла, што „пыхціць“ у самавары, у катле, што прыводзіць у рух машыны й паравозы, сіла вадзянай пары.
Калі магме няма выйсьця (напрыклад, няма жорала або яно завалілася), дык робіцца страшэннае землетрасеньне, выбух; зямля ляціць, як корак з бутэлькі, — гэта будзе попел, гулі, а за тым выліваецца лява — магма.
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/89}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Гэйзар. (Мал. 62). У некаторых мясцовасьцях, заместа лявы, выбіваецца з зямлі гарачая вада; яна б‘е ўгару на 20 і болей мэтраў.
Такія гарачыя крыніцы завуцца гэйзарамі. (Іх багата на востраве Ісьляндыі, у Атлянтычным акіяне).
Землетрасеньні звычайна адбываюцца адначасна з выбухам вулькану; наогул яны здараюцца ў вульканічных мясцовасьцях. Але ёсьць краіны, дзе вульканаў няма; аднак год ад году землетрасеньні руйнуюць гарады й вёскі. Звычайна, чуецца падземны гуд, затым моцны выбух; зямля як-бы хвалюецца, дае шчыліны, і мясцовасьці не пазнаць: заместа хат — руіны, каменьне; дзе быў сад або дарога, утварылася канава. Землетрасеньні бываюць яшчэ шкадней за вульканічныя выбухі. (Мал. 62а).
Запытаньні й задачы. Чым давесьці, што t° глыбінь зямлі вышэй за 2.000°? Ці лёгка растапіць жалеза (трэба