Так, у студні, у калодзежы ўлетку прахалодней, чымся на паверхні, але ўзімку — наадварот: у студні цяплей, як у надвор‘і. У няглыбокіх студнях і калодзежах (у 5-10 м.) круглы год аднолькавая t°. Але глыбей 15-30 мэтраў, калі лезьці ў студню з тэрмомэтрам, дык заўважым, што тэрмомэтр пакажа вышэй, як было ўверсе студні; будзем спушчацца яшчэ ніжэй — тэрмомэтр яшчэ болей градусаў пакажа. Нашыя калодзежы й студні няглыбокія; а ёсьць у іншых старонках капальні, з якіх здабываюць каменны вугаль; дык там людзі пракапаліся ў глыбіню зямлі на 1.000 і болей мэтраў. У такіх страшэнна глыбокіх капальнях (шахтах) немагчыма доўга працаваць; там t° даходзіць да 50°, як у самай гарачай лазьні.
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/88}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Вось у такіх капальнях і заўважылі, што t° павышаецца пад пластамі земных парод, у глыбіні зямлі правільна: тэрмомэтр паказвае на 1° болей на кожныя 33 мэтры глыбіні. Дзе-б мы ні капалі капальні або глыбокія студні, усё роўна будзе адно й тое: на кожныя 33 м. глыбіні дадаецца 1° цяплыні. Гэта сьведчыць аб тым, што на глыбіні некалькіх кілёмэтраў (болей 50) ужо так горача, што ўсе каменьні, мэталі будуць мяккія, як цеста, а яшчэ глыбей — яны ўжо будуць страшэнна гарачай жыжай. Там ужо будзе так званая магма. Гэтая магма й выліваецца з жорала вулькану ў часы выбухаў.
Якая-ж сіла яе выпірае з глыбіні зямлі? Сіл гэтых