Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рала выцякае жыжа, гарачая, як распалёнае жалеза; яна завецца лявай. Пры выхадзе з жарала, лява мае яскрава-белы колер уночы.

Чым зрывісьцей схілы вулькану, тым шпарчэй цячэ лава, як вогненная рэчка; але пасьля рух яе робіцца павольным, і яна цячэ са шпаркасьцю 1/2 клм. ў гадзіну. З паверхні лява хутка стыгне, ахаладжаецца і пакрываецца цьвёрдай, цёмнай карой, пад якой лява яшчэ доўга застаецца жыжай (бывае год і два). (Мал. 61).

Але прашкаджае людзям ня лява, а гарачы попел, які разам з вадзяной гарачай парай выходзіць з вулькану ў часы яго выбуху. Гэты попел падае на агромную прастору (за 100 і болей клм. ад вулькану); ён засыпае расьліны, поле, сады, вёскі ды гарады. Разам з попелам вырываюцца з жарала розныя каменьні, ляцяць угару і падаюць адтуль. Каменьне гэтае завецца гулямі вульканічнымі (калі вялікае) або градзінамі вульканічнымі (калі малое). (Ці шкодны гулі? чым?).

Але людзі гінуць часьцей за ўсё не ад попелу, не ад лявы, а ад душных, шкодных газаў, якія вырываюцца таксама з жарала вулькану. У 1902 г., ад падобных газаў загінуў горад С.-П‘ер на востраве Мартыніка (Амэрыка); у ім загінула каля 35 тысяч чалавек.

Праходзіць пасьля выбуху сто і болей год; лява застыгла; на ёй утварылася глеба; на глебе ўзрасьлі расьліны; можна падняцца па вулькану ды зірнуць у жорала. Пабачым вялізны роў.