Запытаньне. Дзе бясьпечней пабудавацца, — на моцнай скале, ці на пяску?
Затокі і букты. Мора ўвесь час як-бы наступае на высокі бераг, вышчарбляе яго — робіць затокі і букты (букта — малая затока). З некаторых заток ды буктаў скарысталі людзі: у іх заходзяць караблі, каб бараніцца ад буры (напрыклад, Сэбастопаль у Крыме). (Мал. 55).
Порт. Калі на букце стаіць горад гандлёвы, ды букта сама апрацавана чалавекам, берагі выкладзены каменьнем,
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/81}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
дык такую букту з горадам завуць портам, або прыстаньню (Мікалаеў, Адэса — на Чорным моры; Рыга — на Балтыцкім моры, на Рыскай затоцы). (Мал. 56).
Маяк. Каля зрывістых берагоў трапляюцца падводныя каменьні (чаму?). Каб карабель мог абыйсьці такія мясцовасьці і ўначы, будуюць на беразе высокія вежы, на якіх запальваюць вялізныя (электрычныя) лямпы са шклом рознага колеру. Гэта — так званыя маякі.
Выдмы. На адхоныя, нізкія берагі, хвалі лёгка набягаюць і наносяць свае адклады (пясок, гліну). Калі гэты пясок высахне, вецер пачынае гнаць яго далей ды надзьмух-