Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шай Віцебшчыне, Меншчыне, Магілеўшчыне (наогул па нашай Беларусі). Гэтыя каменьні — такія самыя, як тыя, што прыносяць у даліны горныя ледавікі. Вялізныя каменьні ў Фінляндыі (ды і ў нас) падрапаны, — гэта ледавіковыя каменьні, маленькія каменьчыкі — гэта ледавіковыя навалы.

Як-жа ледавік пазносіў гэты матар‘ял сюды, да нас?

Даўным даўно, дзеці, можа з міліён год назад, на месцы сучаснай Швэдзіі ды Фінляндыі стаялі вялізныя горы; па горах залягалі вялізныя ледавікі; яны спушчаліся ў нізіны, даходзілі аж да нашай Беларусі (таксама да Маскоўшчыны, да Літвы, да Нямеччыны) і цягнулі на сабе, перад сабой ды пад сабой ледавіковае каменьне і ледавіковыя навалы.

Пасьля клімат пацяплеў; ледавік растапляўся; ад яго ўтварыліся рэчкі і вазёры па нашай краіне. Гэтыя рэчкі, а таксама і дажджы, а таксама сонца ды вецер, рашчаплялі, раздраблялі гэтыя каменьні ды зносілі матар‘ял у вадно месца. Утварыліся нашыя пяскі ды гліны, а сярод іх, як сьведкі далёкага мінулага, захаваліся гэтыя каменьні, каб апавядаць нам, як усё перамяняецца на зямлі!

Запытаньні і задачы. Ці знашлі вы хоць адзін ледавіковы камень з драпінамі? Якой велічыні самы большы камень вашай мясцовасьці? Калі на полі каменьня ў вас няма, ці глыбока яно пад глебай? Ці перашкаджаюць ральніцтву ў вас ледавіковыя навалы? Чаму сяляне кажуць, што каменьні растуць? Дзе вышэй сьнегавая мяжа — у цёплай старонцы ці ў халоднай? На гары Арарат сьнег ляжыць на вышыні 4-х клм; гара Арарат за Каўказам. Як вы думаеце, якой вышыні павінна была быць гара ў нас, каб на ёй ляжаў вечны сьнег?

Пячэры.

Цікавыя яшчэ зьявы можна пабачыць у мясцовасьцях, дзе земныя пароды складаюцца з вапнякоў. Гэтыя пароды лёгка размываюцца падземнай вадой і там ствараюцца пячэры. Дзеці, якія жывуць у Смаленшчыне, Мсьціслаўшчыне добра ведаюць, як цікава гуляць па гэтых пячэрах, прадстаўляць дзікуноў, вандраваць, хавацца ад ворагаў.