Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў сярэднім 10 мэтраў працякае ў год. Але, ня гледзячы на гэта, ледавік робіць вялікую працу: ён зносіць шмат каменьня ў даліны. Прыглядаецеся на малюнках, якая паверхня ледавіка: уся ў шчылінах, у бугрох, а на ёй ляжаць каменьні. (Мал. 50).

Ледавіковае каменьне. На сабе нясе ледавік каменьні і прэ іх перад сабой, і цягне іх пад сабой. А якія вялізныя каменьні зносіць ён і кідае ў даліне (дзе ён растапляецца, ператвараецца ў ваду зноў). Гэтае каменьне завецца ледавіковым каменьнем. (Мал. 51). І далёка зносіць гэтае каменьне ледавік у даліны, а далей нясуць і крышаць яго рэчкі, струмені, што ўтвараюцца з таго-ж самага ледавіка. (3 чаго?). Ледавіковае каменьне пакрыта шрамінамі,

як-бы барознамі, і па гэтых барознах іх лёгка адрозьніць ад іншых каменьняў. Гэтыя барозны наводзіць ледавік тымі каменьнямі, што цягнуцца зыспаду, як барана.

Ледавіковыя навалы. Болей дробнае каменьне, што зносіцца па бакох і наперадзе ледавіка, утварае ў даліне, дзе ледавік канчаецца, цэлыя валы, так званыя ледавіковыя навалы (марэна). (Мал. 51).

Вось, дзеці, успомнім цяпер усё тое, што мы гаварылі пра каменьні ў Фінляндыі, у Ноўгарадчыне, па на-