ня зробіцца пяском ды глінай. (Што дапамагае гэтаму парахненьню?).
Вось, такім чынам, з масыўнай, моцнай пароды (граніту), пасьля яго распаду або спарахненьня ўтвараюцца спачатку пясок, гліна, а ўжо з гэтых, пазьней — пластовыя пароды (пескавікі, гліністы лупняк).
Масыўныя пароды — гэта галоўныя пароды. Яны часьцей залягаюць пад наносамі або намывамі і інш. (глінамі, пяскамі). Калі возьмем кавалак фінляндзкага граніту ды параўнаем з нашым каменьнем, дык пабачым, што яны аднае пароды, аднаго пахаджэньня. Як-жа зразумець? Ці нашыя каменьні пазьбіраліся ў Фінляндыю ды стварылі тамака цэлыя гранітныя скалы; ці можа, наадварот, кавалкі фінскага граніту неяк прывандравалі сюды? Так. Нашыя каменьні — гэта незапраўдныя „беларусіны“, гэта — „фінляндцы“, можа — „швэды“, якія прыбіліся даўным-даўно да нас у госьці.
Калі гэта было і як магло зрабіцца? Каб зразумець гэтае зьявішча, якім чынам фінскія ды швэдзкія каменьні
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/72}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
апынуліся на палёх Беларусі, — трэба зрабіць цікавую экскурсыю. Калі ня выпадзе папраўдзе павандраваць далёка, дык у думцы перанясецеся, дзеці, далёка, далёка ад нашае старонкі, у горную мясцовасьць — Каўказ або Швэйцарыю.
Вечны сьнег і сьнегавая мяжа. Ужо далёка, за сотні вёрст мы пабачым на небе яскрава-белыя воблакі. Але