таму яго зьбіраюць з поля ў кучы. Яно йдзе таксама на падмуркі пад хаты; з яго можна рабіць брук на вуліцах, з яго робяць помнікі.
Можна назьбіраць яго, набудаваць хатак, прыгатаваць у школе цэлыя „колекцыі“ (зьбіраніна).
Граніт. Разгледзім адзін-другі каменьчык з усіх бакоў. Ёсьць рознага колеру, з прапласткамі, „жылкамі“; ёсьць такія, што складаюцца як-бы з зярнят ці з гарошынак. Адкуль яны ўзяліся тутака сярод нашых мяккіх земных парод?
Сяляне кажуць, што каменьні, растуць з зямлі. Ці праўда гэта?
Павандруем па Беларусі з поўдня на поўнач. У Палесьсі (Мазыршчына, Рэчыцкі павет, Бабруйшчына) гэтага каменьня на полі мала. У Меншчыне яго ўжо болей; у Віцебшчыне яшчэ болей; далей, за межамі Беларусі, у Ноўгарадзкай ды Ленінградзкай губэрнях каменьне гэтае значнай велічыні, з хатку, а ў Фінляндыі — дык цэлыя ўзгоркі, амаль-што ўся старонка складаецца з вялізных скал. У Фінляндыі амаль-што зусім няма нашых мяккіх парод (пяску, гліны) — усё цьвёрды камень. Завецца гэты камень гранітам. З гэтага граніту пабудавана багата будынкаў ды помнікаў у Ленінградзе. Такія земныя пароды, як граніт, завуцца масыўнымі. Яны ўтварыліся зусім іначай, як пескавікі і лупнякі.
Крышталі. Граніт складаецца з розных кавалкаў, зярнятак рознага колеру. Кавалачкі гэтыя маюць правільныя формы і завуцца крышталямі. Крышталі ствараюцца ня толькі ў граніце. Так, напрыклад, калі распусьцім соль у вадзе, пасьля гэтую ваду павольна выпаруем, то соль таксама прымае формы маленькіх кубочкаў, крышталікаў. (Мал. 47).
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/71}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Граніт хоць і моцная парода, але з часам распадаецца на кавалкі, парахнее (чаму?).
Мінэралі. Ён распадаецца на асобныя пароды — мінэралі, на кавалачкі ўсё болей ды болей дробныя, пакуль