Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

розьняцца расы белая ад чорнай? Жоўтая ад белай? Да якой расы належаць французы? ангельцы? літоўцы?

Да якога племя належаць украінцы?

Колькі ў вас у клясе беларусаў, гэбрэяў, палякаў, расійцаў ды іншых? Колькі блёндынаў і колькі брунэтаў? Колькі са сьветлымі вачыма й валасамі? Колькі са сьветлымі вачымі, але цёмнымі валасамі — і наадварот (шатэнаў)? Колькі кучаравых?

Мал. 45. Чорны чалавек.


Мал. 45. Чорны чалавек.

Уплыў прыроды. Ад чаго залежыць тое, што ўсё чалавецтва падзяляецца на расы, на пляменьні, на народы?

Дзеці, мы гутарылі з вамі аб расьлінах ды жывёлах; аб тым, як кожны род (від) прызвычаіўся да сваёй старонкі, да клімату, да глебы, да тых ці іншіх варункаў жыцьця (хто да лесу, хто да стэпу і г. д.).

Вось таксама й людзі прызвычайваюцца да тэй ці іншай старонкі; жывуць у ёй многа, многа гадоў, ад прадзедаў да дзядоў, ад дзядоў да бацькоў ды ўнукаў. Адны жывуць у халодных краёх, дзе лета кароткае, дзе мала сонца; другія, наадварот, прызвычаіліся да такіх краін, дзе ніколі ня бывае зімы, дзе пячэ сонца; адны жывуць сярод стэпу, другія звыкліся з лесам; адным палюбіліся горы, другім — мора і г. д.