іншай, далёкай ад нас краіны. Пра кітайца будзем гаварыць, што ён іншай расы.
Жоўтая раса. Да такой самай расы, як і кітайцы, належаць шмат народаў: японцы, манголы, кіргізы, татары і шмат іншых. Раса, да якой належаць гэтыя народы, завецца жоўтай расай або мангольскай (чаму?) (мал. 44).
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/65}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Чорная раса. Можа бачыць жывых вам не давялося, але на малюнках бачылі і чулі пра нэграў — гэта людзі з чорнай скурай. Іх таксама ня мала жыве на зямлі, але далёка, далёка на поўдзень ад нашае краіны. Яны складаюць чорную або нэгрыцянскую расу (мал. 45). Есьць яшчэ некалькі рас, але аб іх пагаворым ніжэй.
Белая раса. Да якой-жа расы належым мы, беларусы, наогул славяны разам з немцамі, гэбрэямі ды іншымі народамі?
Мы належым да асобнай расы, так званай белай (іначай кажуць, каўкаскай расы).
Хоць нашая раса й завецца белай, але да яе належаць шмат народаў цёмна-скурых, дужа смуглых брунэтаў (напрыклад, гэбрэі, грэкі, пэрсы). Але ўсё-такі, як ні смуглыя гэтыя народы, яны куды сьвятлейшыя ад нэграў; апрача таго, нэгры маюць шырокі нос, таўстыя губы, заўсёды кучаравыя валасы.
Запытаньні. Паўтары, якія ведаеш расы людзей? Чым