Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэбрык) і пакінем сярод двара. Калі пройдзе дождж, вымерым (у сантымэтрах) глыбіню вады ў ночвах; запішам гэты лік. У другі раз — таксама. Складзем лічбы. Гэтак можна падлічыць вышыню (або колькасьць) ападкаў праз увесь год.

Дажджамер. Каб ува ўсіх, хто наглядае, лічбы схадзіліся, прыдумалі прыладу, якая завецца дажджамерам. На двары ставяць слуп, а да слупа прыладжваюць асаблівае вядро, шырокае зьверху і вузкае зьнізу. Заместа дна, пад вузкую частку падстаўляюць даўгую шклянку з нарэзкамі на ёй. Дажджамерам вымяраюць ня толькі дождж, але й сьнег, расу, шэрань — адным словам, усе ападкі. Звычайна штодня раніцай глядзяць па нарэзках шклянкі, колькі вады нацякло, і запісваюць у асобны сшытак. У канцы месяца або году падлічваюць, і маем усю колькасьць ападкаў.

На трэцяе й чацьвертае запытаньне аб клімаце (кірунак вятроў, колькасьць сонечных дзён ды іншыя) адказаць лёгка (як?).

Запытаньні аб клімаце вашай мясцовасьці (гораду, вёскі): Калі выпаў першы сьнег? Калі ўляглася санная дарога? Ці былі адлігі ўзімку? Калі? Які тады дзьмуў вецер? Калі быў самы марозны дзень? Колькі было градусаў марозу? Было тады ветрана ці зацішна? Якая была наогул зіма — марозная, сьнежная? Калі зышоў сьнег? Калі прыляцелі першыя птушкі з выраю? Калі пашлі крыгі? Калі скончылася паводка? Калі вы ўбачылі першыя пучочкі на дрэвах? На якіх? Калі вышлі першы раз на экскурсыю? Якіх кветак назьбіралі? Калі першы раз вышлі сяляне ў поле з плугам? Калі пачалася касавіца? Калі першы раз адстрыкнулі гароху? Калі пакаштавалі гурка? Калі адбыліся зажынкі? Дажынкі? Калі першы раз зьелі яблыка? Ці сьпелае яно было? Які быў самы гарачы дзень улетку? Калі вы чулі грымоты, бачылі маланку? Які быў у гэтым годзе верасень — сухі ці мокры? Калі стала вашая рэчка, зацягнулася возера?

Паводлуг усіх гэтых запытаньняў зрабеце сабе сшытак і запісвайце туды ўсё цікавае, што будзеце наглядаць у прыродзе.

Чаму патрэбны вёдры аднолькавай велічыні ў дажджамерах? Якое вядро пакажа болей ападкаў: шырокае ці