стварае сама рэчка, калі зносіць, адкладае матарял з каменьня, пяску, гліны. Такі матар‘ял завецца адкладамі ракі.
Даліна. Рэчка ніколі не бяжыць проста, але ўецца срэбнай стужкай сярод лугоў, лясоў, палёў.
Улетку нашыя рэчкі падсыхаюць, робяцца плыткімі, вузкімі і займаюць тады толькі сваё рэчышча. А ў паводку нашыя рэкі ўздымаюцца, выходзяць з сваіх звычайных берагоў і заліваюць тады ўсю нізкую мясцовасьць; гэта нізіна, якую залівае рэчка ў вясну, завецца далінай ракі (мал. 30а). На даліне пасьля паводкі заўсёды застаецца

Мал. 30а. Рэчка і яе даліна. На высокім беразе стаіць мястэчка (Беларусь).
пясок, гліна, каменьне, а часам застаюцца па даліне вазёркі, старыя рэчышчы, па каторых рэчка цякла раней. Па даліне заўсёды растуць найлепшыя сачыстыя травы, распасьціраюцца лугі-поймы, ляжаць багатыя краіны (якія?)
Раўчак, роў, яр. Вузкая даліна, па якой толькі ў вясну,