Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Запытаньні. Ці глыбока ваша рэчка? Ці бачылі вы яе рэчышча? На каторым беразе стаіць горад (або вёска) — на правым ці на левым? Ці ведаеце вы пачатак вашае ракі? Калі пачатак блізка, схадзеце ды паглядзеце, ці не выцякае яна з крыніцы? Дзе вусьце вашае рэчкі? Калі гэта Дняпро, або Дзьвіна, або Нёман, дык вусьце іхнае аж каля мора; калі гэта Бяроза або Сож, або Прыпяць, або Сьвіслач, дык вусьце (канчатак) падходзіць да другой рэчкі, бо гэтыя

рэчкі зьяўляюцца прытокамі большай ракі. Гэтак Сож, Прыпяць, Бяроза — прытокі Дняпра; Сьвіслач — прытока Бярозы (а Бяроза?). Ці можаце вы ахапіць вокам вадазбор вашае ракі? Чаму? Ці далёка ад вас вадападзел паміж вашай ды суседняй ракой? На якой частцы ракі стаіць ваш горад (або вёска) — на вышнявіне, нізавіне або на сярэдніне? Якія адзнакі гэтага? Ці ёсьць на вашай рэчцы парогі?