У такіх старонках, як Каўказ, дзе ёсьць вялізныя горы й горныя ланцугі — горныя даліны таксама будуць вялізнымі.
Цясьніна. Дужа вузкія, стромкія даліны завуцца цясьнінай. У горных мясцовасьцях, як Каўказ або Швэйцарыя, гэтыя горныя цясьніны маюць, часам, жудасны, але разам з тым і прыгожы выгляд (мал. 22).
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/34}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Пасьля таго, дзеці, як вы наставіліся аб горах, — знайдзеце блізка вас цікавую мясцовасьць, зрабеце туды некалькі экскурсый (шпацыровак), дайце назву гэтай мясцовасьці і кожнаму ўзгорку (або гары), ланцугу, даліне, цясьніне (напрыклад, „Мядзьведзь“, „Конь“ і г. д.).
Вада. Без вады ня можа жыць ні чалавек, ні жывёла, ні расьліна. У нас, на Беларусі, мы амаль што ўсюды пабачым ваду: або ў калодзежы, або ў крыніцы, на балоце, у канаве, або яна бяжыць рэчкай, або стаіць возерам.
Выпарваньне вады. Вы ведаеце, дзеці, што пасьля дажджу лужыны хутка высыхаюць, асабліва ўвесну ды ўлетку; таксама высыхае вада з падлогі, высыхае, калі наліць яе на талерку ды паставіць на сонца або на вецер (зрабеце такі досьлед). Пра ваду кажуць што яна выпарваецца