Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтыя мясцовасьці ляжаць на 200-250 мэтраў вышэй за мора. Самая высокая мясцовасьць на Беларусі — Лысая Гара, на паўночны захад ад Менску; гэтая гара падымаецца на 320 мэтраў над роўнем мора.

Запытаньні. А ці высока гэтая гара над вакольнай мясцовасьцю?

Ці будзе яна столькі мэтраў ад сваёй падставы (поду) да верху?

Якія ўзгоркі маюцца каля вашага гораду або вёскі? Ці маюць яны назву?

Узгоркі й горы. Вялікі ўзгорак завецца гарой.

Ці ёсьць горы ў вашай мясцовасьці? Як завуцца?

На Беларусі наогул мала гор, а толькі ўзгоркі, гарбы.

Як-жа акуратна сказаць, што завецца ўзгоркам, а што гарой? Узгоркам завецца частка земнай паверхні, якая падымаецца над мясцовасьцю, але ня вышэй, як 200 м. над роўнем мора. Калі ўзгорак вышэй за 200 м. над роўнем мора, яго будзем зваць гарой.

А ёсьць, дзеці, старонкі на сьвеце, дзе горы падымаюцца аж за хмары, на 2, 3 і болей кілёмэтры ад роўня