Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Магілеў? У Менск? У Гомель? У Барысаў? Або ў які іншы горад? Які кірунак узяць, каб паехаць у Кіеў? У Маскву? У Варшаву?

Але чатырма галоўнымі пунктамі ня ўсе кірункі магчыма азначыць. Тады паміж галоўнымі ставяць другія пункты: паміж Поўначчу і Ўсходам, якраз пасярэдзіне, будзе кірунак, каторы завецца Паўночны Ўсход; паміж Поўднем і Ўсходам — Паўднёвы Ўсход.

Назавеце самі пункты паміж Захадам і Поўначчу і паміж Захадам і Поўднем.

Пастаўце літары на ўсіх гэтых пунктах.

Паўднёвая лінія. Выйдзем у сонечны дзень на двор і заб‘ём кіёк на роўным месцы. Цень ад кійка будзе падаць у другі бок ад сонца, у процілеглы сонцу бок. Прасачым за гэтым ценем. Калі сонца будзе падымацца вышэй у небе, цень будзе пакарачвацца. У поўдзень (12 гадзін) кіёк будзе мець самы кароткі цень. Кірунак гэтага кароткага ценю завецца паўднёвай лініяй (мал. 15).

Мал. 15. Паўднёвая лінія (кароткая).

Раней, калі людзі ня ўмелі вырабляць добрыя гадзіньнікі, яны наладзіліся азначаць час па так званаму „сонечнаму гадзіньніку“. Гэта была прылада з кіёчкам, каторы стаяў на сярэдзіне кружка (з дрэва, з паперы), а на кружку ставіліся лікі I, II, III, IV, як на гадзіньніку, на якую лічбу падаў цень, такая была гадзіна.