Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якіх усе ведаюць, дзе яны. А ўжо ад гэных пунктаў азначаць, дзе ляжыць горад або вёска, або скуль і куды цячэ рэчка.

Гэныя пункты, што кожны можа наглядаць і ведаць, азначаюцца па сонцу.

Будзем наглядаць за сонцам зранку, як яно ўсходзіць, аж да вечару, да захаду.

Зраніцы сонца падымаецца па небе ўсё вышэй ды вышэй, пакуль не дасягне пэўнага пункту. Гэты самы высокі пункт, да якога сонца даходзіць на небе, бывае акурат у поўдзень (12 гадзін). Пасьля поўдню сонца пачынае нізіцца, пакуль не схаваецца.

Глянем на сонца акурат а дванаццатай гадзіне (трэба мець добры гадзіньнік). Тады проці нас будзе ляжаць пункт, які называецца поўдзень. Ззаду нас тады будзе пункт процілеглы, які называецца поўнач. Улева ад нас будзе ўсход, управа — захад. Вось мы маем чатыры галоўныя пункты або бакі сьвету: Поўнач (літара N), Поўдзень (літара S), Усход (літара О) і Захад (літара W). Літары, што ў дужках, азначаюць чужаземныя словы: N — Норд (Поўнач), Ѕ — Зюд (Поўдзень), О — Ост (Усход) і W — Вэст (Захад).