Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Будзем лічыць кожны мэтр клетачкай.

Колькі клетачак адкласьці даўжыні? Шырыні? На дзьверы? На вокны? На стол? На печку? На парты?

Ці трэба для пляну ведаць вышыню клясы? Чаму?

Зарысуйце плян свайго пакою ў хаце.

Параўнайце свой плян з плянамі сваіх сяброў. Пры кожным пляне напішэце маштаб, у якім вы будзеце рысаваць.

Маштаб:

1 клетка=1 мэтру
2 клеткі=1 мэтру і г. д.

Мал. 10. Малюнак клясы.


Мал. 10. Малюнак клясы.

Зьвярнеце увагу на тое, каб усе рэчы на пляне былі на сваім месцы. (мал. 10 i 11).

Такім чынам можна зрабіць плян усёй школы, хаты, будынку або цэлага панадворку. Трэба толькі ўсё абмераць мэтрам (можна крокамі) і перанесьці на паперу ў якім-небудзь маштабе.

Мал. 11. Плян тэй-жа клясы.


Мал. 11. Плян тэй-жа клясы.

Папрацуйце, дзеці, над плянамі сваёй хаты, школы, панадворку.

Навучэцеся чытаць па пляне, зробленым сябром, аб яго хаце, кватэры ды аб тых рэчах, што знаходзяцца ў сярэдзіне.

Параўнайце плян будынку з малюнкам яго. Што відаць на пляне і што на малюнку?

Карта.

Калі вы ўцямілі сабе, як рысуюцца пляны, дык хутка зразумееце, што такое географічная карта. Гэта плян