Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці любіце вы сад? Чым можна дапамагаць саду? Чым можна шкодзіць саду? Ці пасадзілі вы хоць адно дрэўца?

Якія садовіны на Беларусі?

Адкуль прывозяць да вас кавуны? Памідоры? Вінаград?

Жыцьцё майго дрэўца (або куста).
Назва
Час пасадкі
і нагляду
Вышыня ад
зямлі
Абхват
Лік галінак
Калі пер-
шыя пучкі
зьявіліся
Кветкі
Плод
Прыметы
розныя
Плян.

Калі я зацікаўлюся вашаю хатаю або кватэраю, або школай ды папрашу вас, дзеці: Намалюйце мне вашу хату так, каб я ведаў нават, што ў ёй у сярэдзіне. Вы адкажаце: Мы саўсім ня ўмеем ні рысаваць ні маляваць.

Дзеткі, вы зараз навучыцеся, як хутка накідваць рысунак хаты або школы. Трэба для гэтага ведаць вось што:

Возьмем ды паставім на кніжку або на дошчачку некалькі рэчаў: крэйду, ножык, пушачку, шклянку, бутэльку і г. д.

Мал. 8. Малюнак рэчаў.

Калі я паднясу гэтыя рэчы вам проста, дык ня ўсе рэчы вы адразу ўбачыце, бо адны другім будуць засьціць. Тады я пакажу так, каб вы глядзелі на іх згары ўніз. Рысаваць іх лёгка будзе. Мы зарысуем толькі тое месца, якое кожная рэч займае, але ў тым-жа парадку,